Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Май 2024 08:44

У раёне адзначылі Першамай

Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў аграгарадку Хімы. Выказаць словы падзякі людзям працы, узнагародзіць лепшых з лепшых работнікаў галін народнай гаспадаркі раёна, камандзіраў студэнцкіх атрадаў, актывістаў грамадскага жыцця сабраліся прадстаўнікі ўлады, дэпутацкі корпус раёна, члены палітычных партый і грамадскіх арганізацый, школьнікі, жыхары аграгарадка.

— Свята 1 Мая — цудоўнае. Яно сімвалізуе працу і мір. І вельмі прыемна сёння ўшаноўваць заслугі ветэранаў працы, ганаровых грамадзян раёна, нашу моладзь — ударнікаў студэнцкага руху і ўсіх тых, дзякуючы чыёй стваральнай працы наш раён і наша краіна стабільна развіваюцца, квітнеюць, і мы жывем пад мірным небам, — адзначыў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Кіраўнік раёна пажадаў усім здароўя, дабрабыту, працоўных поспехаў, заклікаў прыкладваць усе намаганні, каб і надалей народ Беларусі жыў з упэўненасцю ў заўтрашнім дні.

Удзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю, ініцыятыўнасць, асабісты ўнёсак у дзейнасць Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” і ў сувязі са Святам працы ўручыла членам “Белай Русі” лідар Савета раённага аддзялення Ірына Старавойтава. З Першамаем павіншаваў прысутных, а разам уручыў узнагароды перадавікам вытворчасці і актывістам старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.

На мерапрыемстве не абыйшлося без працы: прадстаўнікі раённай улады на чале з Аляксандрам Сухадольскім, дэпутаты, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, школьнікі прынялі ўдзел у пасадцы Алеі Пакаленняў. Уздоўж дарогі, што ля тэрыторыі мясцовага сельскага клуба, высадзілі 15 клёнаў і больш за сорак спірэй.

Настрой ва ўсіх быў узняты — святу стваральнай працы садзейнічала і лагоднае сонечнае надвор’е.

 

Прочитано 808 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.